Праектна-канструктарскае бюро ТАА "Мэргон Інжынерынг" з 2009 года аказвае паслугі па праектаванні, разліку і аналізу сістэм і кампанентаў аўтамабіляў брэндавых аўтаканцэрнаў па заказах найбуйнейшага ў свеце вытворцы такіх вырабаў і сістэм:
- ушчыльняльныя сістэмы (экструдаваныя і вулканізаваныя);
- двухкампанентныя элементы інтэр'ераў аўтамабіляў з інтэграванымі сістэмамі бяспекі;
- паліўныя і тармазныя магістральныя сістэмы аўто;
- магістральныя сістэмы астуджэння і кандыцыянавання.
Ажыццяўляем поўны цыкл праектаванне-канструявання (Catia V5, Siemens NX) і трывальны аналіз (Marc Mentat, Altair Hyper Works) пры неабходнасцi з тапалагічнай аптымізацыяй.
Выкарыстоўваем толькі ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне. Дапрацоўваем і тэстуем сістэмы аўтаматызаванага праектавання для павелічэння прадукцыйнасці і мінімізацыі чалавечага фактару.
Геаграфія спажывання нашых паслуг - краіны Еўрасаюза, ЗША, Бразілія, Азія.
Выкарыстанне сучаснага праграмнага забеспячэння, а таксама еўрапейскіх традыцый праектавання і вытворчасці аўтамабіляў дазваляе ТАА «Мэргон Інженерынг» быць эксклюзіўным экспарцёрам падобных паслуг у Рэспубліцы Беларусь
і знаходзіцца на высокім узроўні аказання паслуг праектавання ў сваім сегменце за межамі краіны. Адметныя асаблівасці нашай працы перад канкурэнтамі ў заходняй і ўсходняй Еўропе
- аператыўнасць, шырокі ахоп напрамкаў дзейнасці і высокая якасць пры канкурэнтным кошце.